5 чэрвеня ў дзяржаўнай установе культуры “Пружанскі гарадскі Палац культуры” прайшоў справаздачна-выбарчы сход пярвічнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
У гэтым знакавым мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, дэлегат Усебеларускага народнага сходу Таццяна Філімонава, начальнік аддзела культуры райвыканкама Канстанцін Панімаш, старшыня Пружанскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Святлана Карповіч.
З дакладам аб рабоце пярвічнай арганізацыі за пяць год выступіў яе старшыня Васіль Трус. Пасля абмеркавання, унясення ўдакладненняў і прапаноў Васіль Дзмітрыевіч быў ізноў абраны старшынёй пярвічкі Палаца культуры. У склад прафсаюзнага камітэта таксама ўвайшлі Анастасія Ціхановіч і Ганна Жук. Рэвізійную камісію выбралі ў складзе старшыні Кацярыны Цяжолавай, членаў – Дзіяны Крэтавай і Сяргея Шукі. Грамадскім інспектарам па ахове працы стала Арына Ро.
Перад прысутнымі таксама выступіла Таццяна Філімонава. Яна адзначыла добрую работу прафсаюзнай арганізацыі, нагадала аб асаблівасцях працоўнага заканадаўства, пажадала плёну і поспехаў у дзейнасці.