Выбіраем жыццё

Да Міжанароднага дня памяці ахвяр СНІДу, які заўсёды адзначаецца ў трэцюю нядзелю мая, ва ўстановах культуры прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы.

Так, Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма запрасіла вучнў аграрна-тэхнічнага каледжа на інфармацыйны калейдаскоп «Гучнае жыццё, ціхая смерць». Рабяты даведаліся аб хваробе, якая не шкадуе людзей, у тым ліку вядомых – дзеячаў культуры, палітыкі, мастацтва, спорту.

Падобнае мерапрыемства для падлеткаў зладзіла Ліноўская сельская бібліятэка. Да яго была аформлена кніжная паліца «СНІД не выбірае – выбіраеце вы».

На гутарку «Мы выбіраем жыццё» завіталі юнакі і дзяўчаты ў Мураўскі сельскі Дом культуры.

Прафілактычная гутарка адбылася ў Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Кляпацкі сельскі Дом культуры прапанаваў абмеркаваць праблемы захавання здароўя і бяспечных паводзін падчас гутаркі «Моладзь супраць СНІДу». Усім удельнікам мерапрыемства былі раздадзены буклеты і лістоўкі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий