На мінулым тыдні ў канцэртнай зале Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў прайшоў навагодні справаздачны канцэрт калектыва настаўнікаў і вучняў пад назвай «Вязе нас казка ў Новы год».
Яркія выступленні юных музыкантаў парадавалі сваёй шчырасцю і майстэрствам. Выдатныя нумары для святочнай праграмы падрыхтавалі вакальная група 1 класа, хоры «Канфеці» і «Галасы дзяцінства» пад кіраўніцтвам Юліі Юр’еўны Макаранка, а таксама інструментальныя калектывы – ансамбль цымбалістаў «Спатканне» (кір. Ірына Леанідаўна Гуц), ансамбль скрыпачоў «Экспромт» (кір. Дзіна Алегаўна Сідарава), ансамбль дамрыстаў «Сябрукі» (кір. Наталля Уладзіміраўна Младзёнава), ансамбль настаўнікаў школы «Камільфо» (кір. Таццяна Іванаўна Камянюк) и, канечне, салісты.
Шмат словаў падзякі і найлепшых пажаданняў прагучала на мерапрыемстве ў адрас калег і вучняў ад дырэктара школы Марыны Леанідаўны Кузьміч. Таксама былі ўручаны дыпломы вучням, якія годна прадставілі ўстанову на міжнародных конкурсах.
Атрымалася сапраўдане свята музыкі. Цёплая і сяброўская атмасфера панавала на працягу ўсяго канцэрта.