Так называлася вечарына, якая прайшла на струнна-смычковым аддзяленні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны. Яе падрыхтавалі вучні і педагогі аддзялення на чале з Аленай Віктараўнай Дыба, настаўнікам па класе скрыпкі.
Падчас канцэртнай праграмы дзеці выступалі сольна і ў складзе струнных ансамбляў. Яны выканалі творы вядомых кампазітараў.
На мерапрыемстве прысутнічалі бацькі юных музыкантаў, настаўнікі і вучні школы мастацтваў.
Вечар атрымаўся цёплым і добразычлівым. Ён прынёс станоўчыя эмоцыі дарослым і дзецям, падараваў прыемныя хвіліны сустрэчы з Яе Вялікасцю Музыкай.