Напярэдадні Дня жанчын у Палацы культуры г.Пружаны адбыўся святочны канцэрт. У ім прынялі ўдзел спявак Андрэй Коласаў і народны ВІА «Ягадка-малінка» з салісткай Ірынай Іршонак. Вядомыя народныя і эстрадныя песні ў выкананні мінскіх артыстаў падаравалі па-сапраўднаму святочны настрой шматлікім гледачам, якія прысутнічалі ў вялікай канцэртнай зале.
Акрамя таго ў Палацы культуры прайшоў канцэрт, прымеркаваны да справаздачнага сходу адкрытага акцыянернага таварыства «Шані-аграпрадукт». Сваімі нумарамі ўдзельнікаў мерапрыемства парадавалі творчыя калектывы дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры» – народны вакальны гурт «МакSимум», вакальны дуэт «Гармонічак», узорная эстрадная студыя «Меладзін», тэатр дзіцячага танца «Тапатушкі», узорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон».
Да дня беларускай міліцыі Палац культуры падрыхтаваў праграму «Міліцыя – гэта прызванне, міліцыя – гэта лёс!». Прысутным былі прадстаўлены творчыя нумары ў выкананні вакальнага гурту «Дзявічнік» і народнага ансамблю танца «Спадчына» раённага цэнтра культуры.