Вясновыя імгненні ў Шарашове

Разнастайнасцю вызначаліся справы, якія зладзіў Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу на працягу тыдня.

Так, для школьнікаў работнікі клубнай установы правялі інфармацыйную гадзіну «Чарнобыль: памяць аб той трагедыі…». Рабятам распавялі аб экалагічнай катастрофе, якая закранула беларускую зямлю.

Удзельнікі дзіцячага гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Стыльныя штучкі» наведалі цікавы майстар-клас па афарбоўцы велікодных яек і навучыліся ўпрыгожваць сімвал Вялікадня з дапамогай розных тэхнік і прыёмаў.

Акрамя таго работнікі клубнай установы прынялі актыўны ўдзел у суботніку, які прайшоў у Шарашове ў мінулую пятніцу.

Да Свята працы Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу прадставіў жыхарам пасёлка канцэрт «Імгненні вясны». Мясцовыя артысты спявалі песні пра вясну, працу, сяброўства, а гледачы з задавальненнем іх слухалі, падпявалі, танцавалі і ўдзельнічалі у жартоўных конкурсах.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий