24 мая ў Мінску прайшоў XVI Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел больш за 400 майстроў з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія прадставілі ўнікальныя прадметы ткацтва, вышыўкі, разьбы па дрэве, выцінанкі, ганчарства, дэкаратыўнага роспісу і іншых відаў народных рамёстваў.
Сярод удзельнікаў гэтага прэстыжнага мерапрыемства была Вера Віктараўна Волчык, майстар роспісу на шкле, кіраўнік узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастаціва “Шклінка-маляванка” Пружанскага раённага цэнтра культуры. Яна прадставіла шырокай публіцы і прафесіяналам сваю творчасць.
Фестываль-кірмаш “Вясновы букет” знакавае рэспубліканскае мерапрыемства, якое садзейнічае захаванню, адраджэнню, развіццю і папулярызацыі традыцый беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.