Незабыўныя ўражанні ў гледачоў аставілі канцэртныя праграмы, падрыхтаваныя клубнымі ўстановамі да Дня жанчын, які адзначаўся ў рэспубліцы 8 сакавіка.
Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка прадставіў святочны канцэрт “Жанчына! Ты цэлы Сусвет”.
Мужчынскі канцэрт “Для мілых дам” адбыўся ў Кляпацкім сельскім Доме культуры.
Першаму вясноваму святу прысвяціў разнастайную праграму “Вясна, кветкі і камплементы” Мураўскі сельскі Дом культуры.
Святочны канцэрт, у якім прынялі ўдзел артысты Роўбіцкага і Сухопальскага сельскіх клубаў-бібліятэк, адбыўся ў аг.Роўбіцк.
Шматлікія гледачы наведалі канцэрт, падрыхтаваны мясцовымі творчымі калектывамі, у Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу.
Падзяліцца навіной: