Вясковае свята

3 жніўня месцам асаблівага прыцягнення сталі Скорцы Хараўскога сельсавета, дзе адбылося свята “Квітней, вёска родная!”. Мерапрыемства, арганізаванае пружанскім аўтаклубам, сабрала больш за паўтары сотні ўдзельнікаў!

Як звычайна, было шмат успамінаў і аповедаў аб жыцці, добрых слоў і віншаванняў, ушанаванняў доўгажыхароў, імяніннікаў, сем’яў-юбіляраў.

У канцэрце прынялі ўдзел не толькі салісты аўтаклуба, але і самадзейныя артысты з Слабудскога сельскага Дома культуры, Хараўскога і Белавусаўшчынскага сельскіх клубаў-бібліятэк.

Жыхары і госці свята ў Скорцах атрымалі мноства станоўчых эмоцый ад мерапрыемства.

Добавить комментарий