21 красавіка ў другі дзень Велікадня ўдзельнікі аматарскага тэатральнага аб’яднання «Карагод» (кіраўнік В.М.Гардзейчык) Пружанскага раённага цэнтра культуры павіншавалі адзінаццаць працоўных калектываў г.Пружаны з Уваскрасеннем Хрыстовым. Яны прыняслі людзям атмасферу радасці і незвычайнага духу беларускай культуры.
Вялікодныя валачобнікі – гэта ўнікальная народная традыцыя, якая ідзе са старажытных часоў. Моладзь і дзеці збіраюцца ў групы і адпраўляюцца па дамах, каб павіншаваць людзей са святам, паспяваць велікодныя песні і сабраць пачастункі. Гэтыя дзеянні сімвалізуюць радасць і адзінства, а таксама перадаюць дух Вялікадня, які з’яўляецца часам адраджэння і надзеі.
Ужо другі год запар удзельнікі аматарскага аб’яднання «Карагод» адраджаюць даўнюю традыцыю і віншуюць працоўныя калектывы горада з хрысціянскім святам. Рабяты загадзя рыхтуюць касцюмы, велікодныя песні і пажаданні. Добрымі словамі, прыгожымі песнямі і гульнямі яны радуюць пружанцаў, робяць унёсак у захаванне беларускіх традыцыйі і абрадаў.