На працягу снежня у пружанскіх школах № 4 і № 5 адбыліся сустрэчы з вядомымі мясцовымі майстрыхамі.
У госці да дзяцей завіталі Народны майстар Беларусі Марыя Кулецкая і Вера Волчык – кіраўнік узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Шклінка-маляванка” гарадскога Палаца культуры. Яны правялі для рабят майстар-класы, бліжэй пазнаёмілі са сваёй творчасцю і расказалі аб традыцыйным беларускім мастацтве.
Дзеці разам з дарослымі паспрабавалі стварыць прыгожыя рэчы сваімі рукамі. Сустрэчы атрымаліся душэўнымі і карыснымі.