Вучыцца ствараць прыгажосць

Зімовыя канікулы адны з самых доўгачаканых для дзяцей. Гэта час карысных спраў і ўвасаблення цікавых ідэй. У гэтым змаглі у чарговы раз упэўніцца рабяты, якія падчас зімовых канікул наведалі  майстар-класы па вырабу навагодніх сувеніраў у Пружанскім гарадскім Палацы культры.

Хлопчыкі і дзяўчынкі плялі з саломкі, займаліся роспісам па шклу і дрэву, ляпілі з гліны. З дапамогай майстроў студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва яны вучыліся сваімі рукамі ствараць сапраўдную прыгажосць. А потым з задавальненнем фатаграфаваліся з Дзедам Марозам і Снягуркай у навагодніх фотазонах Палаца культуры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий