Вучацца дзеці і настаўнікі

У Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў адкрыты ўрок у класе цымбал. Яго правяла настаўнік установы Людміла Яўгенаўна Хітрова з вучаніцай першага класа Аляксандрай Каненя.

На адкрытым уроку прысутнічалі настаўнікі і адміністрацыя школы. Л.Я.Хітрова прадэманстравала асноўныя метады і прыёмы, якія яна прымяняе для навучання, падзялілася сваімі педагагічнымі напрацоўкамі.

Калегі высока ацанілі прадстаўлены ўрок, абмеркавалі пытанні, якія іх хвалююць у навучальна-выхаваўчым працэсе.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий