Падчас канікул установы культуры правялі шмат мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў.
“Восеньскія канікулы РАЗАМ” – так называлася праграма, падрыхтаваная для школьнікаў Навасёлкаўскім сельскім Домам культуры. Рабяты ўдзельнічалі ў віктарынах “Братья-славяне” і “Окружающий нас Мир”, конкурсе малюнка да Году народнага адзінства “Мы ВМЕСТЕ!”. Аб гісторыі свята, якое адзначалася ў Беларусі 7 лістапада, дзеці даведаліся на інфармацыйнай гадзіне “Судьба и родина едины!”. З 3 па 7 лістапада ў фае ўстановы прайшла выстава “Игрушки – поделушки”, на якой можна было пазнаёміцца з работамі ўдзельнікаў студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Пацешкі” (кіраўнік Л.Яроцкая).
Таксама шмат спраў на любы густ адбылося ў Кляпацкім сельскім Доме культуры. Дакрануцца да мінуўшчыны і даведацца пра гісторыю Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. можна было падчас інфармацыйнай гадзіны “Земли моей минувшая судьба”, а ўспомніць добрыя песні – віктарыны “Песні роднага краю”. Развіваюча-забаўляльны характар насілі конкурсна-гульнявыя праграмы “Лялечны цуд”, “Дзень цацак” і “Марафон казак”.
У Слабудскім сельскім Доме культуры Году народнага адзінства была прысвечана інфармацыйная гадзіна “У адзінстве наша сіла”.
Вялікасельскі сельскі Дом культуры дзеля паўтарэння правіл паводзін і выканання правіл дарожнага руху зладзіў гульнявую праграму “Светлафорыя”, а аматараў добрай кампаніі за кубачкам чаю сабраў на свяце “Сладкоежкины”.
Нагадаць аб правілах бяспекі дома і на вуліцы вырашылі таксама ў Мокраўскім сельскім Доме культуры, дзе дзяцей запрасілі на размову “Паводзіны ў восеньскія канікулы”.
Тэатралізаванае прадстаўленне “Падарожжа ў казачнае каралеўства” можна было наведаць у Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы.