Клубныя ўстановы прапануюць у летні час шматлікія заняткі для дзяцей.
Так, работнікі Велікасельскага сельскага Дома культуры правялі ў прышкольным лагеры гульнявую праграму «Паглядзі, якое лета!».
На гульнявую праграму «У гасцях у Бабы Ягі» запрасіў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка. Таксама ва ўстанове пачала працу выстава «Скарбніца пушкінскіх твораў», прымеркаваная да 225-годдзя з дня нараджэння славутага рускага класіка.
Танцавальна-забаўляльную праграму «Мы – разам!» прапанаваў сваім наведвальнікам Ліноўскі сельскі Дом культуры.
Аматарскае аб’яднанне «Натхненне», якое дзейнічае ў Мураўскім сельскім Доме культуры зладзіла вечарыну адпачынку «Он-лайн тусоўка». Таксама ў клубнай ўстанове прайшлі майстар-клас «Віншавальная паштоўка» і конкурс малюнкаў «Мае любімыя героі мульцікаў».
Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка прапанаваў рабятам з аздараўленчага лагера «Юны турыст» экскурсію ў бібліятэку, пасля якой дзеці ўзялі кнігі для чытання ў вольны час.
Гульнявую праграму «Песні, гульні, жарты і вясёлыя хвілінкі» прапанаваў хлопчыкам і дзяўчынкам Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу.
Падлеткі наведалі інфармацыйную гадзіну «Этыка і правілы зносін у сетцы Інтэрнэт» у Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу.
Шэраг мерапрыемстваў зладзіў для мясцовых рабят Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка. Так, у клубнай ўстанове адбыліся гульнявыя праграмы «Тэрыторыя добрага настрою» і «У нас у гасцях загадкі», віктарына «Правы казачных герояў», квэст-гульня «Я пазнаю свет», дыскатэка «Ах, лета…», конкурс малюнкаў на асфальце «Вось яно якое, наша лета».