Мы па вуліцы хадзілі, танчылі, спявалі.
Усіх суседзяў весялілі – так мы шчадравалі!
Абышлі ўсе двары і, напэўна, годзе!
Завітаем мы да вас у наступным годзе!
Адным з цікавых і вясёлых абрадаў у калядным цыкле з’яўляецца Шчадруха. У ім удзельнічаюць дарослыя і дзеці. Разам з традыцыйнымі героямі свята – Казой, Мядзведзем, Чортам, Цыганам, у якіх пераапранаюцца шчадроўшчыкі, – удзельнікі абраду крочаць з хаты ў хату. Яны нясуць калядную зорку, спяваюць віншавальныя песні, зычаць багацця, здароўя і выдатнага ўраджаю.
Гэты год не стаў выключэннем. Работнікі культуры і ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці завіталі ў дамы аднавяскоўцаў і гараджан, на рабочыя месцы. Сапраўднае свята, далучыўшыся да старадаўняга беларускага абраду, стварылі калектывы Кляпацкага, Велікасельскага, Ліноўскага, Мокраўскага, Мураўскага і Слабудскога сельскіх Дамоў культуры, Белавусаўшчынскага, Рудніцкага, Роўбіцкага, Сухопальскага, Старавольскага і Шаняўскога сельскіх клубаў-бібіятэк, Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу, аўтаклуба і іншых устаноў культуры.