Вось гэта Масленіца!

Адным з першых свята Масленіцы ў мінулую нядзелю зладзіў Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка.

У вялікім мерапрыемстве, якое стала сапраўднай падзеяй для аграгарадка, прынялі ўдзел не толькі мясцовыя самадзейныя артысты, але і калектывы аматарскай творчасці Пружанскага гарадскога Палаца культуры, Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу, Слабудскога сельскага Дома культуры і Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі.

У праграме было шмат песень, танцаў, абардавых дзеянняў, гульняў, спаборніцтваў, выстаў. Мерапрыемства аб’яднала вяскоўцаў і іх гасцей, падаравала выдатны настрой і пазітыўныя эмоцыі ўсім яго ўдзельнікам і гледачам.

А масленічны тыдзень працягваецца…

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий