Вольны час можна правесці па-рознаму

Падчас восеньскіх канікул у Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы прайшла дзіцячая гадзіна “Якуб Колас – пясняр Беларусі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам класіка беларускай літаратуры, а таксама ўбачылі мастацкія работы, у якіх адлюстравана асоба Народнага паэта.

У Калядзіцкім сельскім Доме культуры адбылася дзіцячая гульнявая праграма “Дзень добрых спраў”.

“Восеньскі шурум-бурум” – такую назву мела гульнявая праграма ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры. Дзеці ўдзельнічалі ў рухавых гульнях, танцавалі, разгадвалі крыжаванкі і збіралі пазлы.

Малодшыя школьнікі наведалі віктарыну “Персанажы любімых кніг” у Рудніцкім сельскім клубе-бібліятэцы.

А ў Старовольскім сельскім клубе-бібліятэцы прайшлі спаборніцтвы “Мы за спорт”.

Да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі Велікасельскі сельскі Дом культуры прымеркаваў выставу, на якой прадставіў рэчы савецкай эпохі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий