Віншуем з Днём Перамогі!

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі аўтаклуб і вакальны гурт “Забава” наведалі былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у маланаселеных вёсках Пружанскага раёна.

Віншаванні і шчырыя пажаданні, а таксама музычныя нумары і цёплыя словы прагучалі для Аляксандра Міхайлавіча Амяльянца (в.Ялова), Сяргея Васільевіча Давідзюка (в.Юхнавічы), Надзеі Сцяпанаўны Кавалевіч (в.Котра), Веры Аляксееўны Сердзюковай (в.Пескі), Анастасіі Рыгораўны Карняйчук (в.Краснае) і Марыі Рыгораўны Мартынюк (в.Казлы).

Віншуем са святам Вялікай Перамогі! Міра, здароўя і дабрабыту!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий