Канцэртныя віншавальныя праграмы да Дня жанчын ў маланаселеных пунктах арганізаваў аўтаклуб Пружанскага раённага цэнтра культуры.
Так, з добрымі пажаданнямі і творчымі падарункамі завіталі работнікі культуры да сталых жыхарак вёсак Жабін, Лібія і Паддубна.
Разам з удзельнікамі калектываў аматарскай творчасці раёна аўтаклуб таксама зладзіў вялікую канцэртную праграму ў в.Смаляны, на якую былі запрошаны мясцовыя жанчыны. Самадзейныя артысты выканалі шмат прыгожых песень і вершаў, стварыўшы для прысутных па-сапраўднаму святочны настрой. Мерапрыемства падаравала радасныя эмоцыі і прыемныя ўражанні ўсім яго ўдзельнікам і артыстам.
Падзяліцца навіной: