6 лютага работнікі культуры павіншавалі з юбілеямі ветэранаў працы ў сферы культуры.
У гэты дзень з нагоды 75-годдзя прымала віншаванні былы дырэктар Малочкаўскага сельскага Дома культуры Ніна Іосіфаўна Барысевіч. Словы падзякі і найлепшыя пажаданні прагучалі ў яе гонар ад начальніка аддзела культуры райвыканкама К.І.Панімаша і старшыні райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму С.С.Карповіч. Выдатнымі нумарамі парадаваў імянінніцу аўтаклуб.
Работнікі клубнай сістэмы таксама не абмінулі ўвагай былога сакратара раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Святлану Валянцінаўну Кугач, якая адзначыла 65-гадовы юбілей. Шчырыя віншаванні, песні і падарункі для яе падрыхтаваў аўтаклуб.
З днём нараджэння, шаноўныя калегі!