Падчас вялікага святочнага канцэрта ў гарадскім Палацы культуры, прысвечанага Дню работнікаў культуры, заслужаныя ўзнагароды абласнога і раённага ўзроўню атрымалі многія прадстаўнікі культурнай нівы Пружаншчыны.
Словы падзякі сваім калегам выказаў таксама начальнік аддзела культуры райвыканкама Канстанцін Панімаш. Ён ўзнагародзіў граматамі аддзела больш за 20 працаўнікоў клубных устаноў, бібліятэк, музеяў, дзіцячых школ мастацтваў.
Незабыўныя ўражанні і сапраўдны святочны настрой стварылі для ўсіх артысты Пружанскага гарадскога Палаца культуры.