Віншаванні для жанчын

Да Дня жанчын ва ўстановах культуры Пружанскага раёна прайшло шмат святочных праграм.

Велікасельскі сельскі Дом культуры запрасіў на тэматычную вечарыну “Калі не патрэбна слоў”. Падчас яе было шмат гумару і песень у выкананні вакальнай групы “Весялінка” і ўдзельнікаў гуртка сольных спеваў.

Канцэрт “Букет з песняў для цябе” і выставу твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вясенняя мазаіка” прадставіў Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры.

Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка прапанаваў святочны канцэрт і выставу твораў удзельнікаў гурткоў.

Песні і віншаванні гучалі таксама са сцэны Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Канцэрт для жанчын адбыўся ў Варанілавіцкай сельскай бібліятэцы-клубе. Яго падрыхтавалі артысты Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Канцэрт “У сакавіку ёсць такі дзень” прайшоў у Слабудскім сельскім Доме культуры. Разам з мясцовымі самадзейнымі артыстамі ў святочнай праграме прынялі ўдзел народны хор “Вербніца” і салісты Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Вялікія канцэртныя праграмы, прымеркаваныя да 8 Сакавіка, прадставілі народная арт-група “Родники” і студыя эстраднага танца “Амелі” гарадскога Палаца культуры ў Роўбіцкім і Сухопальскім сельскіх клубах-бібліятэках.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий