Віншавалі шаняўскіх хлебаробаў

Працягвае серыю віншавальных праграм для ўдзельнікаў жніва Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка.

Клуб па інтарэсах “Находка”, які працуе ва ўстанове культуры, разам з прадстаўнікамі ААТ “Шані аграпрадукт” наведвае палеткі, зернекомплексы, машынныя двары. Для аграрыяў гучаць словы падзякі і падтрымкі ў нялёгкай, але важнай справе па ўборцы ўраджаю, песні і вершы.

Работнікі бібліятэкі-клуба ўжо ўшанавалі мясцовых пераможцаў жніва і лепшыя маладзёжныя экіпажы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий