Village party P98 ў Шчарбах

На тэрыторыі аграсядзібы «Route P98» у вёсцы Шчарбы Пружанскага раёна 6 – 8 чэрвеня прайшоў фестываль падтрымкі і развіцця мотатурызму і мотаруху «Village party P98» («Вясковая вечарынка»).

Музычная праграма на працягу гэтых дзён стала сапраўдным падарункам для аматараў року і іншых музычных стыляў. На сцэне выступілі беларускія калектывы, сярод якіх – гурты «Замкавая гара» (г.Капыль), «Родник» (г.Брэст), «Айранвуд» (г.Брэст), «Алена Варона» (г.Мінск), «Дудараў» (г.Мінск), «Magnetika» (г.Мінск), «Вlackwood» (г.Брэст), танцавальны ансамбль «FRISSON-DANCE PROJECT» (г.Брэст), народны аркестр народных інструментаў настаўнікаў Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў, трыбьют-гурт «RАММЫ» (г.Мінск), калектыў светлавога шоу «REY SHOW» (г.Брэст), чые энергічныя выступленні стварылі непаўторную атмасферу драйву і свабоды.

Госці фестывалю змаглі не толькі атрымаць асалоду ад музыкі, але і прыняць удзел у конкурсах, адчуць адзінства байкерскай супольнасці.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий