Напярэдадні Дня Перамогі асаблівая ўвага ўдзялялася ветэранам вайны, вязням фашысцкіх канцлагераў, жыхарам блакадага Ленінграда.
Прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, устаноў культуры і адукацыі, прадпрыемстваў, ваеннаслужачыя наведалі тых, хто перажыў цяжкія гады ваеннага ліхалецця.
Разам са старшынёй Ружанскага сельвыканкама А.Юркоўскай работнікі Цэнтра культуры і вольнага часу, ваеннаслужачыя 210-га авіяцыйнага палігона павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны М.У.Харытановіча і жыхара блакаднага Ленінграда Г.І.Арлова. Ім былі ўручаны падарункі, прагучалі цёплыя словы і канцэртныя нумары.
Віншаванні прайшлі таксама ў Ліноўскім сельсавеце. Старшыня сельвыканкама Т.Мардань разам з клубам аматарскай песні “Сузор’е” мясцовага Дома культуры наведалі ветэранаў і былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, сярод якіх – А.А.Рамановіч, П.Б.Бальцэвіч, Р.К.Свірэпа, М.П.Чатырбок, В.Ф.Амельянчук, І.Ф.Севасцьянчык.
Ушанаванне ветэранаў на даму правялі на тэрыторыі Хараўскога сельсавета. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці з Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры і старшыня сельвыканкама А.Пстыга завіталі да былых малалетніх вязняў Э.А.Карпачова (в.Скорцы) і В.У.Севасцьянчык (в.Смаляніца).
Старшыня Шаняўскога сельвыканкама С.Лапука, загадчык сельскага клуба Т.Кабрынец і работнік ААТ “Шані-аграпрадукт” К.Асіпчук павіншавалі з Днём Перамогі ветэрана вайны М.А.Бабрук (в.Шубічы) і вязня фашызму А.Л.Гарэйка (в.Шакуны).
Аўтаклуб сумесна з прадстаўнікамі Пружанскага сельвыканкама наведаў І.А.Шпарла (г.Пружаны), А.А.Кукурбу (в.Парасляны), В.Г.Бялесту (пас.Сонечны), І.П.Галёнка (в.Плябанцы).
Старшыня Новазасімавіцкага сельсавета І.Казакевіч, прадстаўнікі мясцовага Дома культуры і Параслянскай сярэдняй школы таксама павіншавалі сваіх аднавяскоўцаў.
Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка не аставіў без увагі А.Р.Карняйчук з в.Краснае, якая перажыла фашысцкае зняволенне.