2 сакавіка ў танцавальнай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры прайшла пазнавальна-забаўляльная гульня «Альберт-шоу па-беларуску», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, які сусветная супольнасць адзначала 21 лютага. Мерапрыемства падрыхтавалі ўдзельнікі ўзорнай кантакт-студыі театралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат».
У спаборніцтве прынялі ўдзел каманды сярэдніх школ № 1, № 3, № 5 і гімназіі. Усе пытанні былі прысвечаны гісторыі і культуры Радзімы. Гульня складалася з 6 тураў, падчас якіх юнакі і дзяўчаты паказалі свае веды пра выдатных асоб, дзейнасць кінстудыі «Беларусьфильм», беларускую літаратуру, песні і брэнды, а таксама пераклалі словы з рускай мовы на беларускую.
Па выніках гульні перамогу адсвяткавала каманда сярэдняй школы № 5, другое месца заваявалі гімназісты, а трэцяе дасталося камандзе сярэдняй школы № 3.
Мерапрыемства было пазнавальным і вясёлым. Удзельнікі каманд і госці прадэманстравалі свае веды аб Беларусі і пачулі шмат новых і цікавых фактаў аб роднай краіне.