Ведай і шануй Асноўны Закон

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь бібліятэкі прапанавалі сваім чытачам мерапрыемствы асветніцкага характару.

На гутарку “Што мы ведаем аб Канстытуцыі?” ў Калядзіцкую сельскую бібліятэку завіталі выхаванцы дзіцячага сада. Дашкольнікі даведаліся аб Асноўным Законе, правах і абавязках грамадзян. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі казкі, у якіх ёсць прыклады парушэння правоў герояў.

Дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да дзяржаўнага свята, адбылася з вучнямі сярэдняга школьнага ўзросту ў Магілявецкай сельскай бібліятэцы. Удзельнікі сустрэчы ўспомнілі асноўныя этапы фарміравання Асноўнага Закона і разгледзелі паўнамоцтвы і функцыянаванне галін улады.

У Мураўскай сельскай бібліятэцы адбылася гутарка “Ведай і шануй закон краіны”. Бібліятэкар растлумачыла дзецям асноўныя палажэнні Канстытуцыі, расказала аб правах і абавязках, прапанавала замацаваць атрыманыя веды падчас віктарыны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий