Бібліятэкі раёна не абмінаюць важныя даты календара.
Да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма адбылося віншаванне мужчын, якія працуюць у бібліятэчнай сістэме. Для іх прайшоў невялікі канцэрт, прагучалі песні ў выкананні Ю.Лаўраш і А.Антончык. Са словамі віншаванняў да іх таксама звярнуўся святар храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага г.Пружаны Дзіянісій Папоў.
Кляпацкая сельская бібліятэка сумесна с сельскім Домам культуры правялі для хлопчыкаў патрыятычную гадзіну “Айчыне служаць сапраўдныя мужчыны”. На мерапрыемстве рабяты даведаліся аб гісторыі свята, паспаборнічалі ў інтэлектуальных і спартыўных конкурсах.
На конкурсную праграму “Абаронцы Айчыны” запрасіла дзевяцікласнікаў мясцовай сярэдняй школы Ліноўская сельская бібліятэка. Юнакі праявілі сваю эрудзіраванасць, кемлівасць і спрыт.
Урок мужнасці для падлеткаў “Афганістан баліць у маёй душы” да Дня абаронцаў Айчыны прайшоў у Велікасельскай сельскай бібліятэцы.