Валачобнікі прыйшлі

Удзельнікі аматарскага тэатральнага дзіцячага аб’яднання “Карагод” (кіраўнік Вольга Гардзейчык), які дзейнічае ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры, 6 мая зладзілі правядзенне тэатралізаванага велікоднага абрада. Рабяты завіталі ў аддзел культуры райвыканкама, Пружанскі малочны камбінат, Пружанскія электрычныя сеткі, ДРСУ № 140, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне “Белдзяржстраху” і інш. Хлопчыкі і дзяўчынкі праспявалі традыцыйныя беларускія валачобныя песні, пажадалі ўсім міру, дабрабыту і здароўя.

Выступленні юных артыстаў стварылі атмасферу пазітыўнага настрою, падаравалі прыемныя ўражанні ўсім, хто разам з валачобнікамі далучыўся да святкавання Вялікадня.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий