17 верасня ў дзень дзяржаўнага свята работнікі сферы культуры прынялі ўдзел у самых разнастайных мерапрыемствах.
Так, салісты Мураўскага сельскага Дома культуры парадавалі вучняў і педагогаў мясцовай сярэдняй школы канцэртам «У адзінстве народа вялікая сіла! ».
Велікасельскі сельскі Дом культуры зладзіў мітынг «Мір і адзінства – моц народа» з удзелам прадстаўнікоў органаў мясцовай улады, вучнёўскіх і працоўных калектываў.
Маштабнае абласное святкаванне з нагоды Дня народнага адзінства адбылося ў г.Кобрын. У цэтральнай частцы горада былі арганізаваны шматлікія падворкі грамадскіх арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, гасцей свята радавалі артысты. Свае творы шырокай грамадскасці прадставілі шматлікія майстры народнай творчасці, у тым ліку пружанскія – Вера Волчык, Святлана Тагіева, Людміла Яроцкая, Віталь Раманоўскі.