Узорны хор «Вітанак»
дзяржаўнай установы адукацыі
«Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны»

Кіраўнік – Буланькова Ірына Анатольеўна
Год прысваення звання – 2000

Узорны хор «Вітанак» дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» – гэта творчы калектыў дзяцей ад 10 да 16 гадоў, якіх аб’ядноўвае любоў да музыкі, спеваў, мастацтва. У калектыве займаецца 35 удзельнікаў: вучні і выпускнікі харавога і фартэпіяннага аддзяленняў школы мастацтваў. «Вітанак» працуе ў вакальна-харавым жанры з акадэмічнай манерай выканання.

Рэпертуар хора шырокі і разнастайны, уключае ў сябе лепшыя ўзоры беларускай і замежнай класікі, апрацоўкі народных мелодый. Шырока прадстаўлены песенны матэрыял сучасных кампазітараў. Большую частку рэпертуару складаюць трох- і чатырохгалосныя творы, якія выконваюцца а’cappella, пад акампанемент фартэпіяна ці музычную фанаграму.

З верасня 2015 г. кіраўніком узорнага хора з’яўляецца І.А.Буланькова. З хорам працуе канцэртмайстар С.Г.Казей.

Кіраўнік хора шмат увагі надае раскрыццю творчага патэнцыяла, удасканаленню выканаўчага майстэрства, аб’яднанню дзіцячага калектыва. Выступленні ўзорнага хора вылучаюцца эмацыянальнасцю, глыбінёй раскрыцця мастацкіх вобразаў, высокай вакальнай культурай. У іх спалучаецца вакальны прафесіяналізм і сцэнічнае майстэрства.

Хор рэгулярна прымае ўдзел у гарадскіх, занальных, абласных конкурсах. Ён узнагароджаны:
— дыпломам I-й ступені фестываля «Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай Калядой» (Рэспубліка Польшча, 2019);
— дыпломам лаўрэата I-й ступені Міжнароднага конкурса юных выканаўцаў «Твой шанс» (г.Мінск, 2019);
— дыпломам I-й ступені рэгіянальнага свята-конкурса вакальна-харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г.Пружаны, 2017, 2019);
— дыпломам II-й ступені абласнога песеннага форуму «З любоўю да песні» (г.Пружаны, 2017);
— дыпломам III-й ступені Міжнароднага конкурса «Весенний звездопад» (г.Івацэвічы, 2018);
— дыпломам лаурэата II-й ступені II-га абласнога фестываля-конкурса дзіцячага харавога мастацтва «Гоман юнацтва» (г.Брэст, 2020);
— дыпломам лаурэата I-й ступені II-га Міжнароднага конкурса-фестываля «Пульс нашего времени» (г.Мінск, 2020);
— дыпломам лаурэата II-й ступені творчага інтэрнэт-праекта фестываля-конкурса «Покори вершину» (г.Іўье, 2021);
— гран-пры  Міжнароднага  конкурсу-фестывалю  мастацтваў  “На Олимпе” (г.Масква, 2021);
—  дыпломам  лаўрэата  І-й  ступені  Міжнароднага  конкурсу  “Мозаика искусств” (г.Сімферопаль, 2021);
— дыпломам  лаўрэата  II-й ступені XXI Міжнароднага творчага конкурсу “Вековое наследие” (г.Мінск, 2021);
— дыпломам  лаўрэата  II-й ступені III Міжнароднага конкурсу сучаснай творчасці таленавітых дзяцей і моладзі “Zaviruha.by” (г.Мінск, 2021);
— дыпломам   лаўрэата   І  ступені  V  Міжнароднага  дыстанцыйнага фестывалю-конкурсу “Музычная скарбніца” (г.Бабруйск, 2022);
— дыпломам  лаўрэата І ступені II Рэспубліканскага  конкурсу  «Музыка с нами»  (г.Мінск, 2022).