Образцовая контакт-студия театрализованно-интеллектуальной игры «Teens-формат»
Пружанскага гарадскога Палаца культуры
Кіраўнік – Ціхановіч Анастасія Яўгенаўна
Год стварэння – 1999
Год прысваення звання – 2005
Дзейнасць узорнай кантакт-студыі тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-формат» накіравана на арганізацыю вольнага часу і выхаванне падлеткаў, пашырэнне іх кругагляду, адаптацыю ў сучасным жыцці.
Удзельнікі студыі – гэта актыўная і крэатыўная моладзь, якая жадае зрабіць сваё жыццё цікавым, гатовая ў дыялогу шукаць і знаходзіць эфектыўныя рашэнні розных задач.
Узорная кантакт-студыя праводзіць разнастайныя мерапрыемствы па цікавай арганізацыі вольнага часу (інтэлектуальныя гульні, квэсты, забаўляльныя праграмы, трэнінгі, майстар-класы, конкурсы, віктарыны, шоу-праграмы, тымбілдзінгі і інш.), займаецца валанцёрскай і сацыяльна значнай дзейнасцю.
Справы студыі «Teens-формат» садзейнічаюць станаўленню асобы маладога чалавека, фарміраванню яго характару, маральных і грамадзянскіх якасцей, актыўнай жыццёвай пазіцыі, спрыяюць развіццю лагічнага мыслення, творчай фантазіі, набыццю вопыта публічных выступленняў.
На занятках і мерапрыемствах узорнай кантакт-студыі прысутнічаюць не толькі яе ўдзельнікі, але і іх сябры, аднакласнікі, людзі розных прафесій і сфер дзейнасці. Яны разам абмяркоўваюць актуальныя тэмы, якія цікавяць моладзь: арганізацыя вольнага часу, здароўе, дабрачыннасць, права, экалогія, мастацтва, гісторыя, выбар прафесіі і інш., ладзяць сумесныя праекты і акцыі.
За актыўную творчую дзейнасць, эфектыўнае супрацоўніцтва і ініцыятыву ўзорны клуб «Teens-формат» быў адзначаны граматай Пружанскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», падзякай Пружанскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у раённым конкурсе сацыяльных відэаролікаў «Пружаны – здоровый город», граматай Пружанскага раённага выканаўчага камітэта за 3 месца ў квізе «По страницам Великой Отечественной войны», а таксама шматлікімі граматамі і падзякамі Пружанскага гарадскога Палаца культуры.