На мінулым тыдні 20-годдзе з дня стварэння святкаваў узорны баянны аркестр «Імпрэс». З гэтай народы ў канцэртнай зале дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» адбыўся канцэрт-вечарына «Музычная скарбонка».
Трэба адзначыць, што на працягу свайго існавання ва ўстанове існавалі баянныя калектывы. Адзін з першых быў створаны ў музычнай школе настаўніцай Л.П.Сачко. У розныя гады калектывамі юных баяністаў кіравалі Ларыса Аляксандраўна Лясковіч, Тамара Ваісльеўна Касьян, Анатоль Уладзіміравіч Касьян.
У 2005 г. дырэктар школы А.У.Касьян выступіў з ініцыятывай стварэння баяннага аркестра, кіраўніком якога стала Валянціна Мікалаеўна Захаркіў. Ужо ў 2013 г. калектыву было прысвоена званне «ўзорны». В.М.Захаркіў на працягу двух дзеясяцігоддяў узначальвае творчы калектыў, які заўсёды застаецца маладым і запатрабаваным.
Да юбілею баянны аркестр падрыхтаваў выдатны канцэрт, падчас якога прагучалі творы – «Смуглянка», «Квітнеючы май», «Карнавал», «Снежны блюз», «Дождж ідзе», «Акардэон іграе джаз», «Чароўны фаэтон» і інш.
Падчас мерапрыемства граматамі і падзякамі аддзела культуры райвыканкамі і дзіцячай школы мастацтваў былі адзначаны педагогі і ўдзельнікі творчага калектыву.
Узорны баянны аркестр «Імпрэс» – гэта своеасаблівы сімвал музычнага жыцця Пружаншчыны, які пастаянна працуе над рэпертуарам, удасканальвае сваё майстэрства і з’яўляецца сапраўдным упрыгажэннем любога мерапрыемства.