Узорны баянны аркестр «Імпрэс»
дзяржаўнай установы адукацыі
«Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны»
Кіраўнік – Захаркіў Валянціна Мікалаеўна
Год стварэння – 2005
Год прысваення звання – 2013
Баянны аркестр перыядычна існаваў ва ўстанове ў розныя гады. Пастаянная дзейнасць калектыва пачалася з 2005 г., калі кіраўніком стала В.М.Захаркіў, педагог па класу баяна. Дапамогу ў рабоце з калектывам аказвае Ж.Ф.Вахновіч, педагог па класу баяна.
Аркестр створаны з мэтай падтрымкі і папулярызацыі народнай музыкі, народных інструментаў, павышэння выканаўчага майстэрства вучняў, фарміравання іх эстэтычнага густу. У аркестры прадстаўлены разнастайныя па тэмбрах і па вышыні гучання баяны, гітара-бас, ударныя інструменты і інш.
У складзе аркестра вучні, выпускнікі і педагогі дзіцячай школы мастацтваў. Ва ўзорным калектыве ёсць свае традыцыі – пасвячэнне ў аркестранты, развітанне з выпускнікамі.
Калектыў садзейнічае развіццю пазнавальнай матывацыі дзяцей, фарміраванню навыкаў сольнага, ансамблевага і аркестравага выканання на народных інструментах, выхаванню выканаўчай культуры і любові да музычнай творчасці.
Разнастайны рэпертуар аркестра ўключае ў сябе музычныя творы розных стыляў і жанраў – апрацоўкі народных песень і танцаў, творы замежных кампазітараў і інш. Значнае месца ў рэпертуары калектыва займае музыка беларускіх аўтараў.
Узорны баянны аркестр «Імпрэс» пастаянна прымае ўдзел у рэгіянальным адкрытым свяце-конкурсе інструментальнай музыкі «Музычны калейдаскоп», быў узнагароджаны дыпломамі гэтага конкурса II-й (2015 г., 2019 г.) і III-й ступені (2016 г., 2017 г., 2018 г.).
Аркестр таксама адзначаны:
– дыпломам лаўрэата I-й ступені XX-га Усерасійскага завочнага вакальнага і музычнага конкурса для дзяцей і дарослых «Мелодинка» (г.Курган, Расія) у 2016 г.;
– дыпломамі лаўрэата I-й і II-й ступені Міжнароднага музычнага дыстанцыйнага інтэрнэт-конкурса «Your style», дыпломам лаурэата I-й ступені I-га Міжнароднага шматжанравага конкурса сучаснай творчасці дзяцей і моладзі «Пульс нашего времени» ў 2019 г.;
– дыпломам лаўрэата III-й ступені V-га Міжнароднага фестываля мастацтваў «#BYFEST» у 2020г.;
– дыпломам лаўрэата I-й ступені III-га Міжнароднага музычнага конкурса сучаснай творчасці «Рождественский звон», дыпломам I-й ступені Міжнароднага фестываля мастацтваў «Musical star of Slovenia», дыпломам лаўрэата II-й ступені IV-га Міжнароднага конкурса таленавітых дзяцей і моладзі «Моё поколение» ў 2021 г.;
– дыпломам лаўрэата ІІ ступені V Міжнароднага дыстанцыйнага фестывалю-конкурсу “Музычная скарбніца” (г.Бабруйск, 2022 г.)»;
– дыпломам II-й ступені II Міжнароднага Інтэрнэт-конкурсу мастацтваў «Ключ к таланту» (г.Ліда, 2022 г.);
– дыпломам III-й ступені Міжрэгіянальнага свята-конкурсу інструментальнай музыкі «Музыкальный калейдоскоп» (г.Пружаны, 2022 г.);
– дыпломам лаўрэата II-й ступені I Міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу «Озорные гармоники» (г.Гродна, 2022 г.);
– дыпломам лаўрэата I-й ступені III Міжнароднага музычнага конкурсу дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Шаг вперёд-2022» (г.Мінск, 2022 г.);
– дыпломам лаўрэата III-й ступені II Міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу «Озорные гармоники» (г.Гродна, 2023 г.);
– дыпломам лаўрэата II-й ступені IX Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Новые Вершины-2023» (г.Мінск, 2023 г.);
– дыпломам лаўрэата II-й ступені VI Міжнароднага дыстанцыйнага фестывалю-конкурсу «Музычная скарбніца» (г.Бабруйск, 2023г.);
– дыпломам лаўрэата I-й ступені V Міжнароднага шматжанравага фестывалю-конкурсу творчасці «Millennium» (г.Брэст, 2023г.);
– дыпломам лаўрэата I-й ступені VI Міжнароднага шматжанравага фестывалю «Белавежская зорка» (г.Брэст, 2023г.);
– дыпломам лаўрэата II-й ступені IV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Musical star of Slovenia-2024» (Славенія, 2024г.);
– дыпломам II-й ступені VI Міжнароднага конкурсу мастацтваў «Ключ к таланту» (г.Ліда, 2024 г.);
– дыпломам I-й ступені VIII Адкрытага рэгіянальнага свята-конкурсу інструментальнай музыкт «Музыкальный калейдоскоп» (г.Пружаны, 2024г.);
– дыпломам лаўрэата I-й ступені VII Міжнароднага дыстанцыйнага фестывалю-конкурсу «Музычная скарбніца» (г.Бабруйск, 2024г.);
– дыпломам лаўрэата II-й ступені I Міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу музычнага мастацтва «Зимний эскиз» (г.Мінск, 2024 г.).