Кіраўнік – Салавей Святлана Уладзіміраўна
Год стварэння – 1993
Год прысваення звання – 2002
Узорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» – гэта яркі, малады, энергічны і папулярны калектыў, які знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку, сістэматычна абнаўляе рэпертуар, вядзе канцэртную дзейнасць.
У «Рубіконе» займаюцца вучні агульнаадукацыйных школ горада ад 8 да 17 гадоў. Пры ансамблі працуе тры падрыхтоўчыя групы, дзе займаюцца дзеці ва ўзросце ад 5 да 8 гадоў, якія потым папаўняюць асноўны склад калектыву.
Узорны ансамбль эстраднага танца – часты ўдзельнік дзіцячых і маладзёжных шоу-праграм, канцэртаў і тэатралізаваных прадстаўленняў Палаца культуры.
У рэпертуары – эстрадныя и народныя танцы з сучаснай харэаграфіяй і музыкай. Нумары ансамбля характарызуюцца глыбінёй харэаграфічных задумак, сучасным стылем выканання, арыгінальнымі касцюмамі. Творчае супрацоўніцтва звязвае ансамбль танца «Рубікон» з узорнай студыяй «Мелодин», для салістаў якой рыхтуюцца прыгожыя падтанцоўкі.
Шмат разоў ўзорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» адзначаўся дыпломамі розных ступеняў на рэгіянальным конкурсе харэаграфічнага мастацтва «Магія танца». У 2019 г. калектыў заняў І-е месца ў намінацыі «Street Show» на V-м адкрытым фестывалі харэграфічнага мастацтва «Dance Academy» і стаў лаурэатам І-й ступені ў дзвюх намінацыях – «Сучасны танец» і «Народна-стылізаваны танец» на ІІ-м Міжнародным конкурсе выканальніцкіх відаў мастацтваў «Сябры» (г.Мінск).
У 2021 г. ансамбль стаў дыпломантам II-й ступені ў намінацыі «народны танец (танцы народаў свету, стылізацыя)» конкурса харэаграфічнага мастацтва «Вдохновение» (г.Санкт-Пецярбург), лаурэатам І-й ступені ў намінацыях «харэаграфія / усходні танец (група 16 – 18 год)» і «харэаграфія / эстрадны танец (група 10 – 12 год)» ІІІ Міжнароднага шматжанравага конкурсу мастацтваў «Зимняя волна» (г.Мінск). У 2022 г. «Рубікон» быў узнагароджаны дыпломам 2-й ступені ў намінацыі «Эстрадны танец» IV Міжнароднага шматжанравага фестывалю-конкурсу творчасці «Millennium» (г.Брэст), дыпломам І ступені Х рэгіянальнаага свята-конкурсу харэаграфічнага мастацтва «Магія танца» (г.Пружаны), дыпломам I-й ступені ў намінацыі “Харэаграфія, вулічны накірунак (hip-hop, брэйк-данс)” і III-й ступені ў намінацыі “Харэаграфія, эстрадны танец” VIII Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Новые вершины – 2022» (г.Мінск).
2023 год прынёс новыя поспехі “Рубікону”: ансамбль стаў лаўрэатам ІІІ ступені ў ІІ адкрытым рэгіянальным фестывалі-конкурсе харэаграфічнага мастацтва “Зоркі над Вежай” (г.Камянец), двойчы дыпломантам І ступені на адкрытым рэгіянальным свяце-конкурсе харэаграфічнага мастацтва “Магія танца” (г.Пружаны), дыпламантам І ступені ў намінацыі “Патрыятычны танец” ХV міжнароднага завочнага конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Собираем таланты” (г.Санкт-Пецярбург).