Кіраўнік – Валанчюс Эугеніюс Юозавіч
Год стварэння – 1992
Год прысваення звання – 1997

Калектыў узорнай студыі «Мелодин» складаецца з вучняў школ горада ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў, якія маюць музычныя і артыстычныя здольнасці і мараць авалодаць асноўнымі прыёмамі вакальнага эстраднага мастацтва.

У рэпертуары студыі – любімыя дзіцячыя і папулярныя эстрадныя песні, беларускія народныя песні ў сучаснай апрацоўцы, папулярныя шлягеры.

Салісты студыі пастаянна прымаюць удзел у шоу-праграмах, святочных канцэртах, тэматычных і конкурсных праграмах Пружанскага гарадскога Палаца культуры,  адкрываюць спартыўныя спаборніцтвы, выставы, урачыстыя цырымоніі, выступаюць у школах, на прадпрымствах, на сцэнічных пляцоўках горада і раёна.

Удзельнікі ўзорнай студыі «Мелодин» таксама прадстаўляюць сваю творчасць на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях. Аб высокім узроўні выкальнага і сцэнічнага майстэрства сведчаць шматлікія дыпломы і граматы лаўрэатаў.

Сярод ваканаўцаў, якія пачыналі свой творчы шлях у студыі:

  • Наталля Трус – дыпламант спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (дыплом І-й ступені Міжнароднага фестывалю-конкурсу сучаснай дзіцячай і юнацкай песні і танца “Два кота” (г.Москва, 2015), І-е месца на Міжнародным фестывалі-конкурсе “Музіка” (Балгарыя, г.Сазопаль, 2016), дыплом ІІ-й ступені на ІІІ-м Рэспубліканскім радыёконкурсе “Маладыя таленты Беларусі” (г.Мінск, 2014));
  • Арцём Мацкевіч – дыпламант спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (дыплом І-й ступені І-га адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў “Беларускія таленты” (г.Мінск, 2014), дыпломы ІІІ -й ступені V-га Рэспубліканскага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” (г.Мінск, 2015) і конкурсу выканаўцаў “Чарна Валка” (Польша, 2015));
  • Валерыя Пудоўкіна (дыпломы І-й ступені Адкрытага рэспубліканскага конкурсу мастацтваў (г.Мінск, 2013) і І-га Міжнароднага конкурсу мастацтваў “Talent Kids” (г.Мінск, 2018), дыплом ІІІ-й ступені Міжнароднага конкурсу “Аванти” (г.Мінск, 2015));
  • Ксенія Пухнарэвіч (дыпломы І-й ступені Міжнароднага конкурсу “Аванти” (г.Мінск, 2014) і IV-га Адкрытага конкурсу вакальнага мастацтва “Зорны старт” (г.Мінск, 2015));
  • Валянціна Іванцова (дыплом І-й ступені І-га Міжнароднага конкурсу маствацтваў “Talent Kids” (г.Мінск, 2018), дыплом ІІ-й ступені Міжнароднага фестывалю “Noty przyjazny” (“Ноты сяброўства”) (Польшча, 2017), дыплом ІІІ-й ступені Міжнароднага конкурсу “Беларускія перлы” (г.Мінск, 2015), фіналістка тэлевізійнага конкурсу Агульнанацыянальнага тэлебачання “Я пою” (г.Мінск, 2013));
  • Кацярына Макоўчык (дыплом ІІІ-й ступені Міжнароданага конкурсу патрыятычнай песні (г.Масква, 2018));
  • Набіль Зарук (пераможца тэлевізійнага конкурсу Агульнанацыянальнага тэлебачання “Я пою” (г.Мінск, 2012)) і інш.
  • Мілана Рудакоўская (дыплом лаўрэата II-й ступені), Дар’я Велясевіч, Ангеліна Шумская і Ганна Кавальчук (дыпломы лаўрэатаў ІІІ-й ступені) ІІ міжнароднага   шматжанравага   конкурсу-фестывалю   “Древо  –  Сияние” (г.Майкоп – г.Краснадар (Расія),  2021).