Ужо рыхтуемся да экзаменаў

Пераходны ўзрост – складаны перыяд для бацькоў, настаўнікаў і школьнікаў. Імкненне разам пераадолець магчымыя падлеткавыя праблемы і годна падрыхтавацца да экзаменаў і залікаў стала адной з прычын правядзення бацькоўскага сходу разам з вучнямі выпускных класаў у Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў.

Падчас сустрэчы настаўнік Дзіяна Уладзіміраўна Пазняк, якая выкладае музычную літаратуру, расказала аб асаблівасцях свайго вучэбнага прадмета і правядзенні выніковага заліку.

Аб арганізацыі экзамену па сальфеджыа і цяжкасцях ў падрыхтоўцы да яго прысутныя даведаліся ад Ліліі Мікалаеўны Філімовіч.

Дырэктар установы Марына Леанідаўна Кузьміч пазнаёміла бацькоў з дакументамі, на аснове якіх праводзяцца ўсе выніковыя мерапрыемствы па заканчэнні школы, аб надыходзячых праслухваннях па спецыяльным предмеце, а таксама звярнулася з просьбай дапамагаць вучням у падрыхтоўцы да экзаменаў, садзейнічаць агульнай рабоце па выхаванні дзяцей.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий