Ужо прайшлі выпускныя экзамены

На мінулым тыдні ў дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны была «спякотная» пара выпускных экзаменаў. Хваляваліся вучні, бацькі, педагогі, таму што падводзіўся своеасаблівы вынік шматгадовай працы ў навучальнай установе.

Першымі адбыўся выпускны экзамен па профільнай дысцыпліне «Пастаноўка голасу» на харавым аддзяленні. У гэтым годзе экзаменацыйную камісію парадавалі сольнымі выступленнямі 9 выпускнікоў. Дарэчы, большую палову рэпертуару юных выканаўцаў складалі творы айчынных аўтараў.

Наступнымі трымалі экзамен выпускнікі харэаграфічнага аддзялення.

Але самым напружаным стала 6 мая, калі свае веды пацвяржалі вучні класаў фартэпіяннага, струнна-смычковага, струнна-народнага, народнага і духавога аддзяленняў.

Усе выпускнікі атрымалі станоўчыя адзнакі і даказалі, што нездарма вучыліся ў дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий