Увага прыродзе і здароўю

Падчас канікул і ў любы вольны час нельга забываць аб карыснай працы і ўласным здароўі.

Яшчэ раз аб багаццях роднай прыроды і неабходнасці іх барагчы нагадалі ў першыя дні восеньскага адпачынку школьнікаў у Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы. Работнікі ўстановы правялі для дзяцей гульнявую праграму “Природа или окружающая среда” і прапанавалі наведаць выставу “Беречь природы дар бесценный”.

У Роўбіцкім сельскім Доме культуры адбылася гутарка з падлеткамі “Знать, чтобы не оступиться” аб шкодзе алкаголя і іншых залежнасцей.

Розныя спартыўныя спаборніцтвы былі арганізаваны Шарашоўскім центрам культуры і вольнага часу. Рабяты памерыліся сіламі ў перацягванні каната, армрэслінгу і іншых фізічных практыкаваннях. Адначасова прайшлі традыцыйныя нядзельныя сеансы гульні ў шахматы, якія любяць наведваць жыхары гарадскога пасёлка.

Занятак на любы густ можна знайсці ва ўстановах культуры Пружаншчыны. Прыходзьце і не пашкадуеце!

Добавить комментарий