Утворана новая прафсаюзная пярвічка

1 лістапада 2024 года адбылася рэарганізацыя дзяржаўных устаноў культуры – «Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы» і «Пружанскага гарадскога Палаца культуры», якія ўтварылі новую арганізацыю са статусам юрыдычнай асобы – Пружанскі раённы цэнтр культуры. У гэты ж дзень прафсаюзным сходам новай дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры» было прынята рашэнне аб стварэнні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

22 лістапада на агульным сходзе членаў прафсаюзнай арганізацыі прайшлі выбары старшыні пярвічкі. Большасцю галасоў старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры» была абрана Людміла Аляксееўна Кавалёва, загадчык аўталубам.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий