Установы культуры запрашалі

Клубныя ўстановы на мінулыя выхадныя запрасілі наведвальнікаў на разнастайныя мерапрыемствы.

Ліноўскі сельскі Дом культуры правёў гутарку для вучняў малодшых класаў “Беражы сваю планету”.

На тэрыторыі Мураўскага сельскага Дома культуры прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце “Мая Радзіма – Беларусь”. Дзеці з задавальненнем стваралі “карціны” каляровымі крэйдамі. Яны малявалі каласы, васількі, родны дом, птушак, лес.

У Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага час працягвала працу выстава “Вясенні настрой”, на якой прадстаўлены работы мясцовых майстрых Т.Ліневіч і В.Семянчук. Для вучняў пачатковых класаў работнікі ўстановы зладзілі цікавую забаўляльную праграму з гульнямі і конкурсамі.

А ў Пружанах 9 красавіка адбыўся Х-ы турнір па хакеі з шайбай і сямейна-спартыўнае свята, прысвечанае 105-годдзю з дня стварэння беларускай міліцыі. Для гасцей мерапрыемства выступілі творчыя калектывы Пружанскага гарадскога Палаца культуры – салісты ўзорнай эстраднай студыі “Меладзін” (кір. Э.Валанчус) і народны ансамбль танца “Спадчына” (кір. В.Іскаліева). У Водным палацы таксама былі праведзены выставы работ удзельнікаў узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Шклінка-маляванка” (кір. В.Волчык), студыі “Вытокі” (кір. С.Тагіева), майстэрняў “Гліняныя цапстрыкі” (кір. Г.Міранюк) і “Бацькаўшчына” (кір. В.Раманоўскі).

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий