Гадзіна памяці «За калючым дротам», прысвечаная Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, прайшла ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні аграрна-тэхнічнага каледжа. Бібліятэкары-вядучыя расказалі моладзі аб антычалавечай палітыцы фашысцкай Германіі, якая стварыла ў Еўропе і Беларусі мноства месцаў масавага зняволення і знішчэння людзей.
Перад юнакамі таксама выступіў пракурор Пружанскага раёна А.М.Вярбіцкі. Ён пазнаёміў прысутных з работай Генеральнай пракуратуры ў рамках крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Асаблівую ўвагу Аляксандр Міхайлавіч звярнуў на новыя факты злачынстваў нацыстаў, якія былі ўстаноўлены на тэрыторыі Пружаншчыны.