Ушанавалі аграрыяў Пружаншчыны

Цэлая серыя самых разнастайных віншавальных праграм была праведзена работнікамі ўстаноў культуры і ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Урачыстае мерапрыемства з удзелам кіраўніцтва раёна і лепшых прадстаўнікоў сельскагаспадарчай галіны адбылося ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры.

Святочны канцэрт для працаўнікоў адкрытага акцыянернага таварыства “Жураўлінае” прайшоў у Кляпацкім сельскім Доме культуры. Калектывы і салісты ўстановы разам з артыстамі з Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры парадавалі прысутных прыгожымі нумарамі.

Марафон віншаванняў на працоўным месцы, які пачаўся на мінулым тыдні, у выхадныя дні прадоўжыўся. Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры завітаў з канцэртнымі нумарамі на малочна-таварны комплекс “Смаляніца”, Шчарчоўскі сельскі Дом культуры павіншаваў работнікаў малочна-таварнай фермы “Хіцёўшчына”, а Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу адправіўся на мясцовую малочна-таварную ферму.

Відэавіншаванні для аграрыяў падрыхтавалі Мураўскі (глядзець тут: https://ok.ru/video/2671701658239) і Калядзіцкі  (глядзець тут: https://ok.ru/video/3395604974286 ) сельскія Дамы культуры.

Добавить комментарий