27 лютага ў рамках рэалізацыі агульнарэспубліканскага праекта «Урок у музеі», які накіраваны на выкарыстанне музейных рэсурсаў у патрыятычным выхаванні вучняў, сумесныя мерапрыемствы арганізавалі Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў і Ружанская сярэдняя школа імя К.Марача.
Для вучняў 5 і 7 класаў младшы навуковы супрацоўнік Вікторыя Юрасова правяла музейна-педагагічны занятак “Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў 1941 – 1944 гадах”. Яна распавяла дзецям аб расследаванні фактаў генацыду беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны на прыкладзе мясцовага матэрыялу і музейных прадметаў.
Навуковы супрацоўнік Яўген Зыбайла для шасцікласнікаў падрыхтаваў пазнавальную віктарыну “Дзень роднай мовы”.
Незвычайныя ўрокі даюць магчымасць дзецям спасцігаць школьныя прадметы на новым узроўні.