Урачыста і святочна

23 лютага ў вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З нагоды гэтай знакавай даты да прысутных са словамі віншаванняў звярнуўся старшыня райвыканкама М.М.Грышкевіч.

Гледачам быў прадстаўлены выдатны канцэрт, у якім прынялі ўдзел калектывы і салісты гарадскога Палаца культуры і клубных устаноў: узорны ансамбль народнага танца «Круцёлачкі», народны эстрадны аркестр «Біг-Бэнд», народны вакальны гурт «МакSімум», Ірына Кузьміч, Лілія Саваш, Ганна Рэчыц, Іна Якутовіч, Таццяна Кукла, а таксама ўзорны хор «Вітанак» дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны. Вядучай мерапрыемства была Ганна Жук.

Таксама ў Дзень абаронцаў Айчыны воінам-інтэрнацыяналістам былі ўручаны памятныя медалі ў гонар 35-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий