Ура! Лета!

Клубныя ўстановы прапануюць рабятам шмат заняткаў на летніх  канікулах.

Так, Палац культуры г.Пружаны запрасіў школьнікаў і выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра на экскурсію, падчас якой дзеці пазнаёміліся з пакоем баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў і гульнявым пакоем «Тэрыторыя дзяціства», а таксама рознымі студыямі, класамі, касцюмернай, сцэнай. Для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, прайшоў гульнявы квэст «Ура! Лета!».

У забаўляльнай праграме «Угадай мелодыю!» ў Кляпацкім сельскім Доме культуры паўдзельнічалі выхаванцы прышкольнага лагера.

Велікасельскі сельскі Дом культуры разам з сельскай бібліятэкай правялі для мясцовых рабят гульявую праграму «Вясёлы двор».

На гадзіну творчасці «Час яркіх ідэй» запрасіў Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий