Ура! Канікулы!

Летнія канікулы – час адпачынку, цікавых сустрэч і незвычайных прыгод.

У першыя дні чэрвеня мясцовыя хлопчыкі і дзяўчынкі завіталі ў Мокраўскі сельскі Дом культуры. Для іх прайшла гульнявая праграма, падчас якой дзеці спаборнічалі щ спрыце, кемлівасці і знаходлівасці.

На пляцоўцы каля Мураўскага сельскага Дома культуры адбыўся конкурс малюнкаў на асфальце “Ура! Канікулы!”. Акрамя таго ў клубнай установе для дзяцей была зладжана гульнявая праграма “Мы лепшыя за ўсіх!”.

Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка засяродзіў увагу на прафілактыцы шкодных звычак. Для дарослай аўдыторыі адбылася інфармацыйная гадзіна “Як пазбегнуць пасіўнага палення”, а для дзяцей і падлеткаў – гутарка “Паленне – каварная пастка”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий