Уладзімір Крываблоцкі завітаў у Пружанскі палацык

Нядаўна музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведаў вядомы беларускі мастак Уладзімір Крываблоцкі – наш зямляк.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Хвалава Пружанскага раёна. Пасля чацвёртага класа паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве. І з таго часу Уладзімір Васільевіч жыве ў Мінску. Працуе пераважна ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і жывапісу. З’яўляецца аўтарам шэрагу работ, якія высока адзначаны мастацкім светам.

Убачыўшы ў газеце “Раённыя будні” і сацыяльных сетках артыкул пра сябе, які падрыхтавалі супрацоўнікі музея, Уладзімір Крываблоцкі вырашыў наведаць малую радзіму. Трэба адзначыць, што ў “палацыку” мастак быў упершыню. Для госця была праведзена экскурсія па музеі і ганчарнай майстэрні. Напрыканцы сустрэчы суразмоўцы дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве. Спадзяемся, што мастак калі-небудзь наладзіць у Пружанах сваю персанальную выставу. Будзем чакаць!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий