У ззянні “Белавежскай зоркі”

6 – 8 снежня 2024 г. у брэсцкім Палацы культуры прафсаюзаў прайшоў VII Міжнародны шматжанравы фестываль «Белавежская зорка». Ён сабраў каля 800 таленавітых рабят ад 3 да 18 год. Хлопчыкі і дзяўчынкі прадэманстравалі свае магчымасці ў пяці намінацыях: вакал, інструментальнае выканальніцтва, харэгарафія, выяўленчае мастацтва і тэатральнае майстэрства. Сярод канкурсантаў былі прадстаўнікі Пружанскага раёна, якія былі адзначаны заслужанымі ўзнагародамі.

Так, вучаніца Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў Ганна Нікітчык атрымала Дыплом лаўрэата І-й ступені ў намінацыі «Інструментальная творчасць (фартэпіяна)». Да выдатнага выступлення юную піяністку падрыхтавала настаўнік Алена Міклашэвіч.

У намінацыі «вакал» вызначыліся некалькі ўдзельніц узорнай эстраднай студыі «Меладзін» Пружанскага раённага цэнтра культуры, якія займаліся пад кіраўніцтвам Эўгеніюса Валанчуса і хармайстра Карыны Шаманавай. Дыпломы лаўрэатаў I-й ступені дасталіся Сафіі Янушкевіч і Мілане Рудакоўскай, ІІ-й ступені – Арыне Шышко, ІІІ-й – Сафіі Гвоздзік, Марыі Мікуцік і Кацярыне Падлужнай, дыпламантамі І-й ступені сталі Ксенія Шчыпанава і Ганна Кавальчук.

Дыпломы лаўрэатаў ІІ-й ступені ў намінацыі «харэаграфія» заваявалі малодшы і асноўны склады студыі эстраднага танца «Амелі» (кіраўнік Алег Строк) Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Віншуем! Жадаем новых творчых дасягненняў!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий